КВАЛІФІКАЦЫЯ ДЗЕЯННЯЎ

ФАКТЫ

Расейская агрэсія супраць Украіны пачалася 24 лютага 2024 г., прыкладна ў 5 гадзін раніцы. Расейскія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Украіны, у тым ліку, з тэрыторыі Беларусі. Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, з’яўляючыся самаабвешчаным прэзідэнтам, прыняў рашэнне аб прадастаўленні для ўзброеных сіл РФ тэрыторыі Беларусі для здзяйснення акта агрэсіі супраць Украіны. Праз тэрыторыю Беларусі, па непасрэдным указанні самаабвешчанага прэзідэнта Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча ажыццяўляецца перамяшчэнне, дэпартацыя, вываз украінскіх дзяцей ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў на тэрыторыю РФ. Вядомы факты аб перамяшчэнні сама меней сотняў дзяцей, узятых з прытулкаў і дзіцячых дамоў.